Заняткі для будучых кіраўнікоў студэнцкіх будаўнічых, педагагічных, сэрвісных і вытворчых атрадаў працягнуцца да 18 снежня.
Школа камандзіраў і камісараў студэнцкіх атрадаў у ГрДУ імя Янкі Купалы праходзіць ужо ў трэці раз. У гэтым годзе заняткі арганізаваны не толькі ў оффлайн, але і ў анлайн-фармаце з дапамогай адукацыйнай платформы Webex.
За час навучання ў Школе будучыя камандзіры і камісары даведаюцца аб традыцыях студатрадаўскага руху на Гарадзеншчыне і асноўных напрамках дзейнасці ў цяперашні час, аб асновах заканадаўства аб працы, асаблівасцях нармавання і аплаты працы ўдзельнікаў студэнцкіх атрадаў, правілах эфектыўнай камунікацыі і ўзаемадзеяння з працадаўцамі.
Дзеці прымуць удзел у псіхалагічных трэнінгах і майстар-класах, навучацца планаваць працу атрада, даведаюцца аб асноўных функцыях камандзіра і камісара, асвояць правілы вядзення часопіса студэнцкага атрада, а таксама вывучаць асновы аказання першай даўрачэбнай дапамогі. Завершыцца навучанне атэстацыяй слухачоў Школы камандзіраў і камісараў студэнцкіх атрадаў.