У ГрДУ імя Янкі Купалы да свята ўсіх студэнтаў праводзяць серыю мерапрыемстваў.
У Міжнародны дзень студэнта на юрыдычным, інжынерна-будаўнічым, педагагічным факультэтах, а таксама на факультэце фізічнай культуры і факультэце псіхалогіі Купалаўскага ўніверсітэта праходзяць тэматычныя квізы і інтэлектуальныя гульні. Студэнты факультэта біялогіі і экалогіі арганізавалі квэст «Рабінзоны біяфака», таксама аб правядзенні квэст-гульняў абвясцілі першакурснікі педагагічнага факультэта і факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму. Студэнты факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання вырашылі адзначыць свята удзелам у музычна-гумарыстычным батле.
17 лістапада назавуць таксама пераможцы фотаконкурсу «Я - студэнт». І галоўнай падзеяй святочнага дня стане падвядзенне вынікаў агульнаўніверсітэцкага конкурсу «Alma mater - любоў з першага курсу», фінал якога ў гэтым годзе ўпершыню праводзіцца ў рэжыме онлайн. У Дзень студэнта было абвешчана аб правядзенні адкрытага конкурсу на распрацоўку талісмана Купалаўскага ўніверсітэта. Першы этап конкурсу будзе доўжыцца да канца лістапада.