Студэнтка факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы прыняла ўдзел у Форуме фіналістаў Конкурсу.
Усяго на Конкурс было прынята 285 навуковых артыкулаў ад 323 даследчыкаў. Фіналістаў вызначыла журы, у склад якога ўвайшлі больш за 30 экспертаў з 6 краін СНД. Форум фіналістаў, які прайшоў у рэжыме онлайн 18 - 20 лістапада, аб'яднаў студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў, маладых навукоўцаў і дыпламатаў не старэйшых за 35 гадоў з дзесяці краін.
Студэнтка 2 курса спецыяльнасці "Сацыялогія" ГрДУ імя Янкі Купалы Аліна Лукашэвіч выступіла з дакладам «Рэспубліка Беларусь і Расійская Федэрацыя: асноўныя напрамкі, тэндэнцыі і маштабы знешняй працоўнай міграцыі». Даследаванне было выканана пад навуковым кіраўніцтвам загадчыка кафедры сацыялогіі і спецыяльных сацыялагічных дысцыплін ГрДУ імя Янкі Купалы Мікалая Мысліўца.
Праграмай трохдзённага Форуму былі прадугледжаны таксама панэльныя дыскусіі пра будучыню еўразійскай інтэграцыі, аб дзейнасці маладых навукоўцаў і пра ролю народаў СССР у перамозе над нацызмам. Для ўдзельнікаў Форуму былі прачытаны лекцыі па тэмах «Агульная ацэнка сітуацыі ў свеце і знешняя палітыка Расіі», «Сталін-Рузвельт-Чэрчыль: роля лідэраў «Вялікай тройкі» у барацьбе з фашызмам».
Арганізатарамі Форуму фіналістаў Конкурсу маладых міжнароднікаў СНД выступілі Асацыяцыя знешнепалітычных даследаванняў імя А. А. Грамыка, Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і Інстытут Еўропы РАН.