Вэбінар, арганізаваны Інстытутам імя Гётэ ў Мінску, адбыўся ў онлайн-рэжыме 24 лістапада.
У Міжнародным вучэбна-метадычным вэбінары «Практыкаванні, заданні, інтэрактыўнасць на занятках па нямецкай мове як замежнай» прынялі ўдзел выкладчыкі кафедры рамана-германскай філалогіі, а таксама загадчык кафедры Надзея Уласюк. Пад кіраўніцтвам рэферэнта Інстытута імя Гётэ Дыяны Шынкарэнка выкладчыкі Купалаўскага ўніверсітэта змаглі абмеркаваць на нямецкай мове са сваімі калегамі з Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А. С. Пушкіна пытанні, якія тычацца методыкі выкладання замежнай мовы. Падчас вэбінара былі разгледжаны падыходы да эфектыўнага планавання занятка, метадычна-дыдактычныя прынцыпы навучання замежнай мове, тыпы практыкаванняў, адрозненні практыкаванняў ад заданняў і іншыя актуальныя аспекты, якія датычацца методыкі выкладання.
У выніку, выкладчыкі ГрДУ імя Янкі Купалы змаглі падзяліцца сваімі методыкамі і асвоіць новыя тэхналогіі. У прыватнасці, яны ацанілі эфектыўнасць інтэрактыўных прыкладанняў пры навучанні студэнтаў нямецкай мове і адзначылі важнасць выкарыстання сучасных інфармацыйных тэхналогій у навучанні для павышэння якасці адукацыйнага працэсу.