Спікерамі навучальнага курсу сталі паспяховыя педагогі і дырэктары школ з Расіі, Індыі, Швейцарыі, Паўднёвай Афрыкі, Японіі, Беларусі.
У ходзе стажыроўкі ўдзельнікі абмеркавалі, для чаго патрэбна лічбавая трансфармацыя школы, што такое гейміфікацыя і змешанае навучанне, якая інфраструктура і асяроддзе, навыкі настаўнікаў і іх матывацыя патрэбныя для прымянення лічбавых тэхналогій. Актуальнай тэмай стажыроўкі таксама сталі асаблівасці інтэгравання онлайн і афлайн навучання.
У рэжыме онлайн выкладчыкі педагагічнага факультэта наведалі розныя лекцыі, сустрэчы, майстэрні, атрымалі магчымасць далучыцца да адкрытых онлайн-ўрокаў у розных краінах.
Таксама ўдзельнікі стажыроўкі паспяхова скончылі онлайн-курс «Эфектыўны онлайн-урок», падчас якога вывучылі коучынгавыя інструменты ў онлайн-навучанні, асаблівасці арганізацыі зваротнай сувязі з вучнямі, разабралі неабходныя адукацыйныя рэсурсы для правядзення ўрокаў онлайн, абмеркавалі інфармацыйна-камунікатыўную кампетэнтнасць педагога сёння.