Вырашальны этап спаборніцтваў жаночай студэнцкай лігі па баскетболе стартаваў 8 снежня ў Мінску.
Вырашальны этап спаборніцтваў жаночай студэнцкай лігі па баскетболе стартаваў 8 снежня ў Мінску. У спаборніцтвах бяруць удзел чатыры лепшыя каманды беларускіх універсітэтаў, у складзе якіх - спартсменкі з нацыянальных зборных. У першы дзень спаборніцтваў пройдуць паўфінальныя матчы. Баскетбалісткі Купалаўскага ўніверсітэта згуляюць з камандай Беларускага дзяржаўнага універсітэта фізічнай культуры, а затым на пляцоўцы сустрэнуцца спартсменкі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта і Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. Пераможцы гэтых паядынкаў 9 снежня разыграюць галоўны прыз, а тыя, хто прайграў пазмагаюцца за трэцяе месца.
Вырашальны этап спаборніцтваў жаночай студэнцкай лігі па баскетболе стартаваў 8 снежня ў Мінску. Арганізатарамі спаборніцтваў выступаюць Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Беларуская федэрацыя баскетбола, Беларуская асацыяцыя студэнцкага спорту і Рэспубліканскі цэнтр фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў. За прамымі трансляцыямі гульняў можна сачыць на сайце Беларускай федэрацыі баскетбола.