У Купалаўскім універсітэце працягваецца прыём заявак для ўдзелу ў навагоднім конкурсе «ЭкаЁлка».
Удзельнікам конкурсу - студэнтам, магістрантам, аспірантам і супрацоўнікам універсітэта - традыцыйна прапануецца вырабіць навагоднюю ёлку і елачныя ўпрыгажванні з любых альтэрнатыўных матэрыялаў без выкарыстання ігліцы. Конкурсныя работы будуць прадстаўлены ў навучальных карпусах і інтэрнатах студэнцкага гарадка.
Журы ацэніць разнастайнасць, арыгінальнасць і экалагічнасць выкарыстоўваных матэрыялаў, эстэтычную каштоўнасць, узровень выканання работ і назаве пераможцаў у дзвюх намінацыях - «Лепшая елка» і «Лепшае елачнае ўпрыгожванне».
Заяўкі на удзел у конкурсе ад купалаўцаў чакаюць да 14 снежня.
Арганізатарамі конкурсу выступаюць ўпраўленне выхаваўчай работы са студэнтамі, ПА ГА «БРСМ» і першасная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў універсітэта.