Прадстаўляць Купалаўскі ўніверсітэт на святочным мерапрыемстве будуць студэнтка факультэта псіхалогіі Вераніка Басінская і студэнт ваеннага факультэта Кірыл Алексейчук.
Абласны навагодні баль-маскарад на базе Гродзенскай абласной філармоніі пройдзе 23 снежня ў рамках дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці" ў Гродзенскай вобласці. Удзельнікамі балю стануць 32 танцавальныя пары - гэта школьнікі, навучэнцы і студэнты розных устаноў адукацыі.
Падчас мерапрыемства пройдуць танцавальныя майстар-класы, бальныя гульні, запланаваны вакальна-інструментальныя нумары, будуць арганізаваны навагоднія фотазоны. Удзельнікі мерапрыемства ў святочнай абстаноўцы станцуюць вальс, паланэз, польку і кадрыль.