На факультэце давузаўскай падрыхтоўкі ГрДУ імя Янкі Купалы арганізавалі свята да Сусветнага дня снегу.
Адаптацыйна-культуралагічнае мерапрыемства, прысвечанае зімовым беларускім традыцыям, для замежных слухачоў падрыхтоўчага аддзяленне факультэта давузаўскай падрыхтоўкі Купалаўскага ўніверсітэта праводзіцца штогод. На гэты раз выкладчыкі кафедры моўнай падрыхтоўкі беларускіх і замежных грамадзян Іна Самойлава, Лілія Шумская, Алена Мохань, Ірына Краскоўская і Наталля Музычэнка прапанавалі рабятам адказаць на пытанні тэматычнай віктарыны, адгадаць загадкі, назваць традыцыйныя беларускія зімовыя святы, а таксама прыняць удзел у традыцыйных зімовых забавах на свежым паветры.
У конкурсе-віктарыне спаборнічалі дзве каманды - «Вясёлка» і «Героі». Інтэлектуальная барацьба праходзіла напружана, у выніку з мінімальным адрывам ад сапернікаў у 0,5 бала перамогу атрымала каманда «Вясёлка». Пасля падвядзення вынікаў конкурсу-віктарыны рабяты прынялі ўдзел у традыцыйных славянскіх зімовых гульнях: «Перадай сняжок», «Трапны стралок», «Снегадувы», «Азяблыя вераб'і». Салодкім бонусам для ўдзельнікаў і ўзнагародай за актыўнасць стаў смачны беларускі шакалад!