Конкурсы адбыліся ў рамках Рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці навучэнскай і студэнцкай моладзі «АРТ-вакацыі».
У Рэспубліканскім завочным конкурсе мастацкай творчасці «АРТ-партал - 2020» прынялі ўдзел творчыя аб'яднанні і асобныя аўтары-студэнты з 30 устаноў вышэйшай адукацыі. Творчыя працы студэнтаў падаваліся на конкурс шляхам інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, сацыяльных медыясеткавых рэсурсаў у фота- і відэафармаце.
Сярод пераможцаў - прадстаўнікі Купалаўскага ўніверсітэта. Так, лаўрэатамі 1 ступені ў намінацыі «Студыя-арт. Прасоўваем творчасць (відэа)» сталі ўдзельнікі калектыву сучаснай харэаграфіі «Stu-dance», кіраўнік - спецыяліст аддзела культурна-масавай і дасугавай дзейнасці ўпраўлення выхаваўчай работы з моладдзю Дыяна Духаніна. Лаўрэатамі 1 ступені ў намінацыі «Творчае ператварэнне: ствараючы будучыню (відэа)» сталі ўдзельнікі студыі гутарковага жанру «Канферанс», кіраўнік - спецыяліст аддзела культурна-масавай і дасугавай дзейнасці ўпраўлення выхаваўчай работы з моладдзю Маргарыта Рукша.
Па выніках яшчэ аднаго конкурсу «Аўтограф - 2020», які праходзіў у рамках фестывалю мастацкай творчасці навучэнскай і студэнцкай моладзі «АРТ-вакацыі», купалаўцы таксама заваявалі ўзнагароды. Рэспубліканскі конкурс літаратурнай творчасці студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі «Аўтограф - 2020» быў прысвечаны 75-й гадавіне Вялікай Перамогі і Году малой радзімы. Працы для ўдзелу былі прадстаўлены ва ўсіх жанрах літаратурнай творчасці: паэзіі, прозе, публіцыстыцы, фантастыцы. У конкурсе прынялі ўдзел 250 творчых аб'яднанняў і асобных аўтараў-студэнтаў з 30 устаноў адукацыі, прадставіўшы для ўдзелу больш за 400 прац, у тым ліку паэмы ў вершах, цыклы вершаў, зборнікі і альманахі.
Дыплом 2 ступені ў намінацыі «Трылогія малой Радзімы: Існасць» (проза) заваявала творчае аб'яднанне студэнтаў філалагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы, кіраўнік - Святлана Мардзечка. Дыпломам 2 ступені ў намінацыі «Сваімі словамі. Нарысы пра Будучыню» (паэзія) узнагароджана студэнтка 3 курса педагагічнага факультэта Аляксандра Кішкун, кіраўнік - Ганна Крофта. Дыплома 2 ступені ў намінацыі «Сваімі словамі. Нарысы пра Будучыню» (публіцыстыка) удастоена студэнтка 2 курса педагагічнага факультэта Марыя Лапкоўская, кіраўнік - Алена Лапкоўская. Дыпломам 3 ступені ў намінацыі «Код гісторыі: Равеснік. Подзвіг. Перамога» (публіцыстыка) адзначаны ўдзельнікі студыі гутарковага жанру «Канферанс», кіраўнік - Маргарыта Рукша.
Дыпломамі 3 ступені ўзнагароджаны Махамед Нур Хусейн Абдулахі і Махамед Аслам Фаціма Аціфа, кіраўнікі - супрацоўнікі кафедры моўнай падрыхтоўкі беларускіх і замежных грамадзян ГрДУ імя Янкі Купалы Іна Самойлава, Лілія Шумская, Таццяна Чаркес.
Дыпломам 3 ступені ў намінацыі «Код гісторыі: Равеснік. Подзвіг. Перамога» (паэзія) адзначана таксама студэнтка 3 курса юрыдычнага факультэта Дар'я Бабарыка, кіраўнік - Алена Корнева. У намінацыі «Сваімі словамі. Нарысы пра Будучыню» (проза) дыпломам 3 ступені ўзнагароджана ўдзельніца студыі гутарковага жанру «Канферанс» Ірына Пашынская, кіраўнік - Маргарыта Рукша. І дыпломам за ўдзел у Рэспубліканскім праекце адзначаны удзельнік студыі гутарковага жанру «Канферанс» Арцём Болтуць, кіраўнік - Маргарыта Рукша.
Віншуем лаўрэатаў і жадаем новых перамог і творчых поспехаў!