Канферэнцыя, якая адбудзецца 17 сакавіка, будзе прысвечана актуальным пытанням вядзення і забеспячэння баявых дзеянняў падраздзяленняў.
Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца айчынныя і замежныя выкладчыкі, навуковыя супрацоўнікі, спецыялісты, дактаранты, аспіранты, суіскальнікі, магістранты, а таксама грамадскія дзеячы. X Міжнародная навукова-метадычная інтэрнэт-канферэнцыя "Актуальныя пытанні вядзення і забеспячэння баявых дзеянняў падраздзяленняў" арганізуецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і ваенным факультэтам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Канферэнцыя пройдзе ў дыстанцыйным фармаце. Яе ўдзельнікі абмяркуюць актуальныя пытанні вядзення і баявога забеспячэння баявых дзеянняў падраздзяленняў узброеных сіл і іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў, пытанні матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння баявых дзеянняў, тэарэтычныя і прыкладныя аспекты фізічнай падрыхтоўкі ваеннаслужачых.
Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 10 сакавіка адправіць электронную заяўку і матэрыялы. Публікуемая праца павінна быць адрэдагавана і павінна ўтрымліваць арыгінальны матэрыял, нідзе раней не выдадзены. Артыкулы публікуюцца ў аўтарскай рэдакцыі да пачатку канферэнцыі, ад кожнага аўтара прымаецца не больш за тры артыкулы. Пасля прыняцця прадстаўленых матэрыялаў да выдання і ўдзелу ў канферэнцыі аўтар атрымае паведамленне па электронным адрасе, паказаным ў заяўцы.
Больш падрабязную інфармацыю па пытаннях удзелу ў канферэнцыі можна атрымаць у арганізатараў, патэлефанаваўшы па нумары тэлефона: +375 (152) 63 86 52.