Пасяджэнне Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь адбылося 10 лютага.
Вучоная ступень кандыдата юрыдычных навук прысуджана старэйшаму выкладчыку кафедры сучасных тэхналогій адукацыі дарослых Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў ГрДУ імя Янкі Купалы Юліі Іванцовай.
Вучонае званне дацэнта прысвоена дацэнту кафедры матэматычнага аналізу, дыферэнцыяльных раўнанняў і алгебры факультэта матэматыкі і інфарматыкі Купалаўскага ўніверсітэта Ірыне Трыфанавай.