Узнагароды ўдастоена выкладчык спецыяльных дысцыплін Тэхналагічнага каледжа Купалаўскага ўніверсітэта Іна Постнік.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 4 сакавіка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным дзеячам розных сфер, шматдзетным маці, а таксама генеральскія пагоны прадстаўнікам вышэйшага афіцэрскага складу. Урачыстая цырымонія адбылася ў Палацы Незалежнасці, яе ўдзельнікамі сталі больш за 30 чалавек.
Ордэна Маці жанчыны ўдастоены за выхаванне пяці і больш дзяцей. Сярод узнагароджаных - і выкладчык спецыяльных дысцыплін Тэхналагічнага каледжа Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Іна Постнік.
Па матэрыялах БелТА