На развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы Купалаўскага ўніверсітэта ў рамках пазыкі выдадзена 2 350 000 еўра.
ГрДУ імя Янкі Купалы - адзін з 18 універсітэтаў краіны, якія прымаюць удзел у праекце Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь "Мадэрнізацыя вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь". Праект рэалізуецца з 2021 па 2025 за кошт сродкаў пазыкі Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця.
Асноўныя сродкі пазыкі будуць накіраваны на стварэнне вучэбна-навуковых лабараторый для дасягнення галоўнай мэты праекта - забеспячэнне ўмоў для якаснага практыка-арыентаванага навучання як па новых, так і па традыцыйных для Купалаўскага ўніверсітэта спецыяльнасцях вышэйшай адукацыі, такім як «Інтэлектуальныя сістэмы», «Прамысловыя робаты і робататэхнічныя комплексы», «Прыкладная фізіка», «Біяхімія», «Біялогія», «Экалогія», «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва», «Інфармацыйна-вымяральная тэхніка».
З перыяд з 2021 па 2023 год за кошт сродкаў пазыкі ў ГрДУ імя Янкі Купалы будуць створаны новыя навучальныя і навуковыя лабараторыі. Гэта навукова-даследчая лабараторыя інавацыйных будаўнічых матэрыялаў і энергаэфектыўных тэхналогій у будаўніцтве, вучэбна-даследчы цэнтр «Разумны дом», вучэбна-вытворчая лабараторыя «Інтэлектуальныя сістэмы і робататэхніка», лабараторны практыкум "Інтэлектуальная абарона» і межкафедральная вучэбна-вытворчая лабараторыя «Малекулярная генетыка і біятэхналогія ».
Комплекснае выкарыстанне лабараторый, аснашчаных сучасным абсталяваннем, дасць магчымасць павысіць якасць падрыхтоўкі спецыялістаў, забяспечыць больш высокі ўзровень вучэбна-даследчай работы ў рамках курсавога і дыпломнага праектавання, навуковай і інавацыйнай дзейнасці студэнтаў і супрацоўнікаў універсітэта.