Заяўкі на ўдзел у конкурсе і метадычныя распрацоўкі прымаюцца да 31 сакавіка.
Да ўдзелу ў конкурсе метадычных распрацовак выхаваўчых мерапрыемстваў запрашаюцца працаўнікі структурных падраздзяленняў Купалаўскага ўніверсітэта, дзейнасць якіх звязана з ідэалагічнай і выхаваўчай работай, а таксама студэнты, навучэнцы каледжаў ГрДУ імя Янкі Купалы, курсанты ваеннага факультэта, магістранты і аспіранты. Метадычная распрацоўка павінна быць прадастаўлена ў двух варыянтах - папяровым і электронным. Матэрыялы для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць па адрасе электроннай пошты uvr@grsu.by,а таксама даць у папяровым выглядзе ва ўпраўленне выхаваўчай працы з моладдзю ГрДУ імя Янкі Купалы - вул. Ажэшкі, 22, каб. 224.
Метадычныя распрацоўкі павінны быць выкананы адным аўтарам альбо аўтарскім калектывам, у склад якога ўваходзіць не больш за тры чалавекі. Ад аднаго ўдзельніка на конкурс можа быць заяўлена не больш за тры метадычных распрацовак. Пераможцы будуць вызначаны ў некалькіх намінацыях па асноўных напрамках ідэалагічнай і выхаваўчай работы, якая праводзіцца ў Купалаўскім універсітэце. Па рашэнні конкурснай камісіі лепшыя матэрыялы будуць уключаны ў зборнік метадычных распрацовак, падрыхтаваны для ўдзелу ў рэспубліканскіх і рэгіянальных конкурсах і выставах, размешчаны на сайце ўніверсітэта ў раздзеле «Ідэалагічная і выхаваўчая работа».