Навучальныя семінары будуць арганізаваны ў рамках работы Студыі праектаў і стартапаў ГрДУ імя Янкі Купалы ў перыяд да 28 красавіка.
На трэнінгі запрашаюцца ўсе, хто плануе прыняць удзел у VI Адкрытым конкурсе студэнцкіх стартап-праектаў «ИнНаСтарт». Вопытныя трэнеры дапамогуць якасна падрыхтаваць усе элементы конкурснага праекта і павысіць шанцы на выхад у фінал і перамогу.
Навучальныя семінары будуць праходзіць у аўдыторыі 218а галоўнага вучэбнага корпуса Купалаўскага ўніверсітэта па адрасе вул. Ажэшкі, 22. На 20 сакавіка запланаваны трэнінг на тэму «Маркетынгавы аналіз і аналіз аналагаў праектнай ідэі», на 27 сакавіка - «Распрацоўка бізнэс-мадэлі праектнай ідэі». 3 красавіка ўдзельнікі чарговага навучальнага семінара абмяркуюць, як распрацаваць камерцыйную прапанову. Трэнінг на тэму «Эканамічная адзнака праектнай ідэі» адбудзецца 17 красавіка, правядзенне навучальнага семінара «Прэзентацыя і выступ» запланавана на 24 красавіка. Час пачатку трэнінгаў - 15.00.
VI Адкрыты конкурс студэнцкіх стартап-праектаў «ИнНаСтарт» праводзіцца з мэтай развіцця інавацыйных бізнес-ідэй на раннім этапе, стымулявання да прадпрымальніцкай дзейнасці студэнтаў універсітэта і навучэнцаў каледжаў. Для ўдзелу ў конкурсе неабходна зарэгістраваць свае праекты да 15 мая.