Конкурс прайшоў у онлайн-фармаце і аб'яднаў канкурсантаў з Беларусі, краін блізкага і далёкага замежжа.
Міжнародны конкурс мастацтваў «Grodno STAR» адбыўся 14 сакавіка ў фармаце дыстанцыйнага ўдзелу. Ён праводзіўся па некалькіх напрамках - гэта вакальная і харэаграфічная творчасць, тэатральная творчасць, інструментальная творчасць, выяўленчае мастацтва-творчасць. Каб прыняць удзел у конкурсе, неабходна было запісаць і выслаць арганізатарам відэа конкурснага нумара з выразнай карцінкай і гукам.
Па выніках I Міжнароднага конкурсу мастацтваў «Grodno Star» вакальны ансамбль студэнтак 4 курса спецыяльнасці "Музычнае мастацтва і сусветная мастацкая культура" факультэта мастацтваў і дызайну ўдастоены звання лаўрэата I ступені ў намінацыі «Акадэмічны вакал» у катэгорыі «Ансамбль». Кіраўнік калектыву - старшы выкладчык кафедры музычнага мастацтва факультэта мастацтваў і дызайну Ангеліна Белановіч, канцэртмайстар - канцэртмайстар 1 катэгорыі кафедры музычнага мастацтва факультэта мастацтваў і дызайну Алёна Яновіч.