Першынства па шахматах 17 сакавіка адкрылася марафон спартыўных мерапрыемстваў у рамках спартакіяды.
У спаборніцтвах прынялі ўдзел 13 каманд. Першае месца заняла каманда юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы, кіраўнік - старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Аляксандр Кудзель. Другое месца - у студэнтаў факультэта біялогіі і экалогіі, кіраўнік - старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Аляксей Абялеўскі. На трэцім месцы - каманда факультэта матэматыкі і інфарматыкі, кіраўнік - старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Аляксандр Флярко. Галоўны суддзя спаборніцтваў - Аляксандр Флярко, галоўны сакратар - Уладзіслаў Варнель.
Спаборніцтвы ў рамках круглагадовай спартакіяды сярод навучэнцаў ГрДУ імя Янкі Купалы будуць праходзіць на працягу года. Запланаваны спаборніцтвы ў такіх відах спорту, як баскетбол, валейбол, міні-футбол, плаванне, настольны тэніс, лёгкая атлетыка, восеньскі крос і гіравы спорт.
Круглагадовая спартакіяда ў Купалаўскім універсітэце праводзіцца з мэтай прыцягнення студэнтаў і курсантаў да рэгулярных заняткаў спортам і фізічнай культурай, далучэння навучэнцаў да здаровага ладу жыцця, а таксама выяўлення наймацнейшых спартсменаў для ўдзелу ў складах зборных каманд універсітэта ў Рэспубліканскай універсіядзе.