Вынікі XVII Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды падвялі на юрыдычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У індывідуальным заліку інтэлектуальнага спаборніцтва высокія вынікі паказалі студэнткі юрыдычнага факультэта Купалаўскага ўніверсітэта. Другое месца заваявала студэнтка Галіна Нямнова, трэцяе - Вераніка Максімук.
Афіцыйным партнёрам алімпіяды выступіў Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі: у рамках завочнага тура алімпіяды ён правёў конкурс відэаролікаў юрыдычнай тэматыкі для акаўнта Дзіцячага прававога сайта ў сацыяльнай сетцы TikTok. Аўтарам пяці лепшых ролікаў, размешчаных у TikTok, уручылі памятныя падарункі. Сярод іх - і відэаролік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы «Купалаўцы».
Пераможцаў Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды адзначылі розныя дзяржаўныя органы і арганізацыі, узнагародзілі каштоўнымі прызамі і падарункамі, у тым ліку бясплатным доступам да інфармацыйна-пошукавай сістэмы «ЭТАЛОН-ONLINE».