Спаборніцтвы па плаванні ў рамках штогадовай круглагадовай спартакіяды навучэнцаў прайшлі 25 сакавіка.
Пераможцам агульнакаманднага заплыву сярод жаночых каманд у праграме круглагадовай спартакіяды стала каманда філалагічнага факультэта. «Срэбра» ў спартсменак юрыдычнага факультэта, «бронза» - у факультэта матэматыкі і інфарматыкі. Перамогу сярод мужчынскіх каманд атрымалі курсанты ваеннага факультэта, на другім месцы - каманда факультэта эканомікі і кіравання, на трэцім - інжынерна-будаўнічага факультэта.
Таксама студэнты Купалаўскага ўніверсітэта спаборнічалі ў асабістым заліку - пераможцы былі вызначаны ў некалькіх катэгорыях у плаванні на дыстанцыі ў 50 метраў. У плаванні вольным стылем пераможцам сярод дзяўчат стала студэнтка філалагічнага факультэта Лізавета Данільчык, другой ў заплыве стала студэнтка факультэта псіхалогіі Марыя Лацэвіч, трэцяй фінішавала студэнтка філалагічнага факультэта Лізавета Бокач. Сярод юнакоў у плаванні вольным стылем перамогу атрымаў курсант ваеннага факультэта Аляксандр Кандрашкін, другое месца - у студэнта інжынерна-будаўнічага факультэта Анатоля Карлюкова, трэцяе - у студэнта факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Вадзіма Коха.
У спаборніцтвах па плаванні брасам сярод дзяўчат першай фінішавала студэнтка юрыдычнага факультэта Таццяна Пашкевіч, другой - студэнтка факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Анастасія Яфіменка, трэцяй - студэнтка факультэта эканомікі і кіравання Эліна Бабкевіч. Сярод юнакоў лепшым у плаванні брасам стаў курсант ваеннага факультэта Аляксей Ляшчынскі, на другім месцы студэнт факультэта эканомікі і кіравання Вадзім Пракапец, на трэцім - студэнт факультэта матэматыкі і інфарматыкі Дзмітрый Мешка.
У плаванні на спіне сярод дзяўчат пераможцам стала студэнтка філалагічнага факультэта Кацярына Мірошнікава, «срэбра» у студэнткі юрыдычнага факультэта Юліі Сімановіч, «бронза» ў студэнткі факультэта біялогіі і экалогіі Лізаветы Грыц. Першае месца сярод юнакоў у плаванні на спіне заняў курсант ваеннага факультэта Павел Камароўскі, другое - студэнт юрыдычнага факультэта Аляксандр Саковіч, трэцяе - студэнт інжынерна-будаўнічага факультэта Руслан Кушаль.
.