Алімпіяда праходзіла ў Купалаўскім універсітэце ў два этапы з 24 сакавіка па 1 красавіка.
У алімпіядзе прымалі ўдзел студэнты інжынерна-будаўнічага факультэта, факультэта матэматыкі і інфарматыкі, факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання, фізіка-тэхнічнага факультэта, а таксама факультэта эканомікі і кіравання. Больш за 60 студэнтаў паспяхова пераадолелі выпрабаванні адборачнага этапу і прайшлі ў фінал. Заключны этап інтэлектуальных спаборніцтваў адбыўся 1 красавіка.
Вітаючы ўдзельнікаў фінальнага тура алімпіяды начальнік вучэбна-метадычнага аддзела па кіраванні якасцю адукацыі кандыдат фізіка-матэматычных навук Дар'я Шпак адзначыла, што матэматыка іграе важную ролю ў розных тэарэтычных і практычных даследаваннях, і пажадала ўдзельнікам алімпіяды далейшых поспехаў. Купалаўцам было прапанавана вырашыць задачы, якія адпавядаюць прадметнай вобласці «матэматыка». Для вырашэння задач неабходна было праявіць творчыя здольнасці і прадэманстраваць нестандартнасць мыслення.
Вынікі фінальнага тура падводзіліся ў асабістым заліку. Дыпломам I ступені ўзнагароджаны студэнт спецыяльнасці «Прыкладная матэматыка» Максім Сербул, студэнт спецыяльнасці «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (у эканоміцы)» Уладзілен Лакцевіч і студэнт спецыяльнасці «Прыкладная матэматыка» Павел Латашынскі.
Дыпломаў II ступені па выніках алімпіяды па матэматыцы ўдастоены студэнт спецыяльнасці «Кіраванне інфармацыйнымі рэсурсамі» Яўген Занеўскі, студэнт спецыяльнасці «Матэматыка (навукова-педагагічная дзейнасць)» Арцём Мухін, студэнт спецыяльнасці «Транспартная лагістыка (аўтамабільны транспарт)» Вадзім Здановіч і студэнт спецыяльнасці «Камп'ютарная бяспека» Рыгор Бяззубік.
Уладальнікамі дыпломаў III ступені сталі студэнт спецыяльнасці «Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій» Мікалай Аксаміт, студэнт спецыяльнасці «Прамысловыя робаты і робататэхнічных комплексы» Валеры Закрэўскі, студэнт спецыяльнасці «Тэхнічная эксплуатацыя энергаабсталявання арганізацый» Ангеліна Бойка, студэнт спецыяльнасці «Камп'ютарная фізіка» Яўген Раманоўскі, студэнтка спецыяльнасці «Камп'ютарная фізіка» Віялета Вашына, студэнт спецыяльнасці «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (у эканоміцы)» Максім Ланцэвіч, студэнт спецыяльнасці «Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій» Іван Дзятчэня і студэнт спецыяльнасці «Транспартная лагістыка (аўтамабільны транспарт)» Кастусь Касцюкевіч.
Лепшых матэматыкаў універсітэта чакаюць прызы ад генеральнага спонсара алімпіяды - кампаніі EPAM-Systems.
Жадаем пераможцам і ўдзельнікам далейшых творчых поспехаў!