Алімпіяда з міжнародным удзелам ўпершыню пройдзе ў ГрДУ імя Янкі Купалы.
Рэспубліканская студэнцкая алімпіяда па спецыяльнай адукацыі заклікана падтрымаць цікавасць студэнтаў да вывучэння спецыяльнай псіхалогіі, карэкцыйнай педагогікі, лагапедыі і стымулявання да праявы творчай актыўнасці. У ёй змогуць прыняць удзел студэнты спецыяльнасцяў «Лагапедыя», «Алігафрэнапедагогіка», «Спецыяльная псіхалогія», «Тыфлапедагогіка», «Сурдапедагогіка» вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.
Алімпіяда пройдзе ў два этапы. У рамках першага, 26 красавіка, удзельнікам трэба будзе дыстанцыйна выканаць тэставыя заданні па спецыяльнай псіхалогіі, лагапедыі, інтэграваным навучанні і выхаванні дзяцей з парушэннямі развіцця і інклюзіўнай адукацыі. Другі этап прадугледжвае выкананне творчага задання, якое ацэніць журы. Вынікі Рэспубліканскай студэнцкай алімпіяды па спецыяльнай адукацыі падвядуць у Купалаўскім універсітэце 30 красавіка.
Арганізатарам алімпіяды выступае кафедра тэорыі і методыкі спецыяльнай адукацыі педагагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы. Плануецца, што навуковы форум стане ў Купалаўскім універсітэце штогадовай падзеяй.