Навучанне ў рамках семінара прайшлі больш за сорак выкладчыкаў Купалаўскага ўніверсітэта.
Заняткі праводзілі супрацоўнікі Навуковай бібліятэкі ГрДУ імя Янкі Купалы. Першая лекцыя была прысвечана навукаметрыі, а таксама ўсяму, што з ёй звязана: навукаметрычным паказчыкам публікацыйнай дзейнасці, асаблівасцям вылічэння індэксаў цытавання, міжнародным навукаметрычным базам даных Scopus, Web of Science, Google Scholar, РІНЦ. Другі занятак насіў практычны характар. Пад кіраўніцтвам супрацоўнікаў Навуковай бібліятэкі ўдзельнікі семінара стваралі і рэдагавалі асабістыя профілі ў Google Scholar і РІНЦ.
У рамках адукацыйнага семінара былі закрануты тэмы, якія датычацца структуры фонду бібліятэкі і спосабаў яго камплектавання, кнігазабяспечанасці навучальных дысцыплін, падпіскі на перыядычныя выданні і выкарыстання кніжнага фонду бібліятэкі ў цэлым. Была нададзена ўвага пошуку высокарэйтынгавых выданняў для публікацыі вынікаў навуковай і даследчай дзейнасці і спосабам праверкі ступені навуковасці выданняў. Падчас заключнага занятку былі разгледжаны навуковыя сацыяльныя сеткі і іх магчымасці. Акрамя таго, удзельнікі адукацыйнага семінара атрымалі падрабязную інструкцыю па рэгістрацыю ў ORCID (Open Researcher and Contributor ID) - базе дадзеных, створанай для ідэнтыфікацыі навукоўцаў з аднолькавымі імёнамі і прозвішчамі.
Навуковая бібліятэка Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы плануе працягваць цыкл заняткаў па інфармацыйных сэрвісах і бібліятэчных інфармацыйных тэхналогіях. Выкладчыкаў універсітэта запрашаюць далучыцца да наступных адукацыйных семінараў.