Арганізатарамі канферэнцыі, якая пройдзе 13-14 мая, выступае Купалаўскі ўніверсітэт сумесна з універсітэтамі Расіі, Польшчы і Кыргызіі.
Удзельнікі навуковага форуму абмяркуюць у ГрДУ імя Янкі Купалы гісторыю архітэктуры, архітэктуру будынкаў і збудаванняў, інфармацыйныя мадэлі ў будаўніцтве, пагавораць пра сучасныя канструкцыі будынкаў і збудаванняў, метады разліку, матэрыялы і тэхналогіі ў будаўніцтве. Канферэнцыя пройдзе ў афлайн і онлайн-фармаце, у ёй могуць прыняць удзел студэнты, магістранты, аспіранты і маладыя вучоныя.
Па выніках працы канферэнцыі плануецца выданне друкаванага зборніка навуковых артыкулаў з уключэннем у РІНЦ, а аўтары лепшых дакладаў будуць адзначаны дыпломамі.
Заяўкі для ўдзелу ў канферэнцыі аргкамітэт прымае да 4 мая. Больш падрабязна - на сайце інжынерна-будаўнічага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы.
Арганізуе IX Міжнародную студэнцкую навуковую канферэнцыю «Традыцыі, сучасныя праблемы і перспектывы развіцця будаўніцтва» інжынерна-будаўнічы факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы сумесна з Астраханскім дзяржаўным архітэктурна-будаўнічым універсітэтам, Беластоцкім тэхнічным універсітэтам, Міжнародным універсітэтам інавацыйных тэхналогій, Нацыянальным даследчым Маскоўскім дзяржаўным будаўнічым універсітэтам, Новасібірскім дзяржаўным архітэктурна-будаўнічым універсітэтам і ўніверсітэтам тэхналогій і натуральных навук у Быдгашчы.