Заяўкі для ўдзелу ў алімпіядзе прымаюцца ад вучняў 10 - 11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі да 26 красавіка.
Алімпіяда па крыптаграфіі і абароне інфармацыі пройдзе ў два этапы. Усе заданні алімпіяды будуць прадстаўлены ў форме квэста ў фармаце CTF. Першы, адборачны, этап адбудзецца завочна з 26 красавіка па 6 мая. Удзельнікам будзе прапанавана выканаць задачы па абароне інфармацыі і матэматыцы. Ацэньванне адказаў на заданні будзе ажыццяўляцца аўтаматычна ў працэсе праходжання квэста. Другі этап алімпіяды пройдзе ў вочным фармаце 16 мая ў аўдыторыях факультэта матэматыкі і інфарматыкі ГрДУ імя Янкі Купалы.
Пераможцы і прызёры алімпіяды па крыптаграфіі і абароне інфармацыі вызначаюцца журы па выніках правядзення другога этапа спаборніцтваў. Пераможцы алімпіяды пры паступленні ў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы ў 2021 годзе на спецыяльнасці факультэта матэматыкі і інфарматыкі будуць мець пераважнае права на залічэнне пры роўнай агульнай колькасці набраных балаў.
Для ўдзелу ў алімпіядзе неабходна накіраваць заяўку на электронную пошту jc2021@mf.grsu.by і зарэгістравацца ў сістэме CTF завочнага тура спаборніцтваў па спасылцы.
На паказаны пры рэгістрацыі электронны адрас ліст будзе высланы ліст са спасылкай на доступ да выканання заданняў.
Алімпіяда па крыптаграфіі і абароне інфармацыі праводзіцца Купалаўскім універсітэтам з мэтай выяўлення і развіцця ў абітурыентаў творчых здольнасцяў і прафесійнай цікавасці да ведаў у галіне абароны інфармацыі і матэматыкі і падтрымкі адораных навучэнцаў.