Спаборніцтвы праходзілі з 14 па 18 красавіка ў горадзе Горкі.
Студэнты 2 курса факультэта фізічнай культуры Алег Кіюць і Вікторыя Гулер сталі сярэбранымі прызёрамі Адкрытага чэмпіянату і Першынства Беларусі па класічным і экіпіровачным паўэрліфцінгу. У якасці юніёраў студэнты спаборнічалі з вопытнымі спартоўцамі ў адкрытай намінацыі.
Вікторыя Гулер завяршыла спаборніцтвы з вынікам 287,5 кг. у вагавой катэгорыі да 52 кг. Алег Кіюць выканаў нарматыў майстра спорту Рэспублікі Беларусь і паказаў агульны вынік у 645 кг.