Да экскурсій па гістарычных мясцінах і месцах баявой славы далучацца 20 студэнтаў Купалаўскага ўніверсітэта.
Усяго ўдзел у марафоне прымуць 100 прадстаўнікоў гродзенскай моладзі - гэта актывісты студатрадаўскага руху, рабяты, якія добрасумленна працавалі на розных аб'ектах падчас працоўнага семестра 2020 года.
З Гродна ўдзельнікі марафону адправяцца па двух маршрутах. Першы маршрут прадугледжвае наведванне Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, а таксама «Лініі Сталіна». Другі маршрут - гэта падарожжа па замках Беларусі. Актывісты студэнцкіх атрадаў наведаюць Нясвіжскі, Мірскі і Любчанскі замкі.
Арганізатарам марафона «Дарогамі малой радзімы» выступае Гродзенскі гарадскі камітэт ГА «БРСМ».