Удзел у алімпіядзе, арганізаванай Купалаўскім універсітэтам, прынялі больш за 590 школьнікаў з усёй Беларусі.
Павітаў рабят у сценах універсітэта і пажадаў поспеху прарэктар па навуковай рабоце Юрый Раманоўскі.
На працягу дзвюх гадзін школьнікі з 4 па 9 класы з Гродна, Мінска, Магілёва, Гродзенскай, Брэсцкай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей вырашалі нестандартныя задачы па матэматыцы.
Пераможцаў XXI алімпіяды па матэматыцы «Школы дакладных навук» назавуць 12 мая, у гэты ж дзень удзельнікі змогуць пазнаёміцца з вынікамі алімпіяды на сайце math.grsu.by.
Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў адбудзецца 16 мая ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.
Адзначым, што правядзенне алімпіяды - гэта даўняя традыцыя факультэта матэматыкі і інфарматыкі Купалаўскага ўніверсітэта пры працы са школьнікамі - будучымі абітурыентамі. З 1957 па 1989 год на базе факультэта дзейнічала Школа юных матэматыкаў. З 1999 года тут арганізавана праца Школы дакладных навук, у рамках якой з 2000 года праводзіцца штогадовая вочная алімпіяда па матэматыцы сярод вучняў 5-7 класаў, а з 2010 года - 3 туры дыстанцыйнай алімпіяды. З 2019 года алімпіяда арганізуецца для вучняў 4 - 9 класаў.