У фінальных мерапрыемствах марафону прымуць удзел каманды 13 устаноў вышэйшай адукацыі краіны.
Фінал грамадзянска-патрыятычнага марафона «Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь!» пройдзе з 4 па 6 мая. У Гродне збяруцца прадстаўнікі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна, Палескага дзяржаўнага універсітэта, Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага універсітэта, Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта, Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, Беларуска-расійскага ўніверсітэта, Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А. Куляшова. У фінале марафону таксама прымуць удзел прадстаўнікі трох гродзенскіх універсітэтаў - Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта і Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Праграма фінальных мерапрыемстваў уключае ў сябе дзесяць конкурсаў інтэлектуальнай, творчай і ваенна-спартыўнай накіраванасці, якія аб'яднаны ў чатыры намінацыі - «Моладзь. Ініцыятыва. Будучыня», «Знаўцы роднай зямлі», «Разам - у абарону жыцця, маральнасці і сямейных каштоўнасцяў» і «Да абароны Айчыны гатовы».
Падвядзенне вынікаў марафону адбудзецца 6 мая. На гэты дзень запланаваны экскурсія па Купалаўскаму ўніверсітэту, мітынг з ускладаннем кветак да помніка воінам-вызваліцелям Гродна і ўрачыстая цырымонія закрыцця на стадыёне Гродзенскага абласнога комплекснага цэнтра алімпійскага рэзерву.
Рэспубліканскі грамадзянска-патрыятычны марафон «Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь!» праводзіцца Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь з 2018 года. Мерапрыемствы марафону накіраваны на фарміраванне ў моладзі актыўнай грамадзянскай пазіцыі і патрыятызму, а таксама на папулярызацыю сямейных каштоўнасцяў і здаровага ладу жыцця.