Чэмпіянат Еўропы па скачках на батуце прайшоў з 29 красавіка па 2 мая ў Сочы.
Маштабныя спаборніцтвы ў Сочы аб'ядналі 300 атлетаў з 23 краін. На працягу чатырох дзён спартсмены разыгрывалі медалі ў асабістых і камандных дысцыплінах: індывідуальныя скачкі, акрабатычная дарожка і сінхронныя скачкі на батуце.
Нацыянальная каманда Беларусі па скачках на батуце паспяхова выступіла на чэмпіянаце Еўропы ў Сочы. У склад каманды уваходзіў студэнт 4 курса Купалаўскага ўніверсітэта Аляксей Дудараў. З калегамі па камандзе Іванам Літвіновічам, Алегам Рабцавым, Уладзіславам Ганчаровым Аляксей падняўся на вышэйшую прыступку п'едэстала, заваяваўшы «золата» чэмпіянату ў камандным заліку.