Да ўдзелу запрашаюцца настаўнікі, метадысты, бібліятэкары, педагогі дадатковай адукацыі, выкладчыкі, студэнты краін СНД і прадстаўнікі бізнесу.
Экспертыза сеткавых праектаў і вэб-квэстаў, створаных удзельнікамі марафону «Купалаўскія праекты 2021», адбудзецца ў рамках дыстанцыйнага трэнінгу «Вясновая сесія. Май». Каб прыняць удзел у трэнінгу, неабходна зарэгістравацца па спасылцы у перыяд з 3 па 9 мая. Трэнінг пройдзе з 10 па 30 мая.
Міжнародны дыстанцыйны адукацыйны марафон «Купалаўскія праекты 2021» стартаваў у ГрДУ імя Янкі Купалы 11 студзеня і будзе доўжыцца да 30 чэрвеня. Марафон накіраваны на навучанне педагагічных работнікаў тэхналогіі стварэння навучальных сеткавых праектаў і праводзіцца на аснове багатага вопыту развіцця прафесійных кампетэнцый педагогаў, атрыманага ў рамках адукацыйных марафонаў «Купалаўскія праекты» у 2016-2020 гадах і дыстанцыйнага курса ад кампаніі Intel «Праектная дзейнасць у інфармацыйна-адукацыйным асяроддзі 21 стагоддзя».
Сярод аўтараў праектаў, створаных у рамках марафону «Купалаўскія праекты 2021», - дацэнт кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання ГрДУ імя Янкі Купалы Алена Лапкоўская, дацэнт кафедры сучасных тэхналогій праграмавання Ніна Макарава, старэйшыя выкладчыкі кафедры сучасных тэхналогій праграмавання Юлія Гушча і Алена Банюкевич, а таксама студэнтка 3 курса педагагічнага факультэта Таццяна Чапля.