У спаборніцтвах прынялі ўдзел 26 каманд устаноў вышэйшай адукацыі краіны.
Універсіяда па самба праводзілася па сямі вагавых катэгорыях: сярод мужчын - да 58 кг, 64 кг, 71 кг, 79 кг, 88 кг, 98 кг і звыш 98 кг, сярод жанчын - да 50 кг, 54 кг, 59 кг, 65 кг , 72 кг, 80 кг і звыш 80 кг. У агульнакамандным заліку сярод жанчын каманда Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы заняла прызавое трэцяе месца. Другое месца - у каманды Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта. Перамогу атрымала каманда Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры.
Па выніках спаборніцтваў сярод мужчынскіх каманд купалаўцы таксама апынуліся ў ліку прызёраў: каманда ГрДУ імя Янкі Купалы размясцілася на другім месцы. Трэцяе месца - у каманды Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта. І на першым месцы - каманда Акадэміі МУС.
Трэнер абедзвюх каманд Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы - загадчык кафедры спартыўных гульняў факультэта фізічнай культуры Аляксандр Бардзін.
У цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў Рэспубліканскай універсіяды-2021 па самба прынялі ўдзел прарэктар па выхаваўчай працы ГрДУ імя Янкі Купалы Васіль Сянько, заслужаныя трэнеры Вячаслаў Максімовіч і Алег Хіжэўскі, суддзя вышэйшай нацыянальнай катэгорыі Іван Шарко і метадыст Рэспубліканскага цэнтра фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў Таццяна Дамашына.