Прадстаўніца ГрДУ імя Янкі Купалы - пераможца Гродзенскага абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Каралева студэнцтва-2021».
Абласны этап конкурсу адбыўся 6 мая ў канцэртнай зале Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры. ГрДУ імя Янкі Купалы на ім прадстаўлялі фіналісткі конкурсу «Міс універсітэт - 2021»: студэнткі 3 курса юрыдычнага факультэта Карына Саргавіцкая і Алёна Сальвончык, студэнтка 4 курса філалагічнага факультэта Карына Ярмантовіч. Усяго ў конкурсе бралі ўдзел дзевяць дзяўчат з трох універсітэтаў Гродна.
На працягу вечара канкурсанткі дэманстравалі журы і гледачам свае таленты і чароўнасць ў рамках творчага конкурсу, конкурсу прамоўніцкага майстэрства, конкурсу відэаролікаў «Я студэнт» і мастацтве дэфіле.
Пераможцай Гродзенскага абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Каралева студэнцтва-2021» стала студэнтка Купалаўскага ўніверсітэта Карына Саргавіцкая. Другое месца заняла студэнтка Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Лізавета Гобрык. Трэцяе месца таксама ў прадстаўніцы нашага ўніверсітэта - Карыны Ярмантовіч.
Тры фіналісткі конкурсу будуць прадстаўляць Гродзеншчыну на рэспубліканскім этапе конкурсу «Каралева студэнцтва Беларусі-2021».