Спартыўныя спаборніцтвы былі прымеркаваны да 76-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Удзельнікі турніру па гіравым спорце выступалі ў пяці вагавых катэгорыях, згодна з якімі і былі абвешчаныя пераможцы і прызёры. Так, у катэгорыі «да 65 кг» першае месца заняў студэнт 2 курса ваеннага факультэта Сяргей Чабатарэнка. На другім месцы - студэнт 3 курса фізіка-тэхнічнага факультэта Яўген Ляўко, на трэцім - студэнт 1 курса фізіка-тэхнічнага факультэта Мікіта Маскевіч.
Пераможцам у вагавай катэгорыі «да 75 кг» стаў студэнт 3 курса ваеннага факультэта Мікіта Маркелаў. «Серабро» таксама ў прадстаўніка гэтага факультэта - студэнта 1 курса Дзмітрыя Лішко. «Бронзу» заваяваў студэнт 1 курса факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Арцём Савачка.
Лепшы вынік у вагавой катэгорыі «да 85 кг» паказаў студэнт 2 курса ваеннага факультэта Мікіта Арцішэўскі. Другое і трэцяе месца ў студэнтаў 2 курса факультэта фізічнай культуры - Германа Куцько і Аляксея Матысіка адпаведна.
У вагавай катэгорыі «да 95 кг» перамогу атрымаў студэнт 2 курса інжынерна-будаўнічага факультэта Павел Грысюк. Таксама юнак быў абвешчаны абсалютным чэмпіёнам турніру. На другім і трэцім месцы ў катэгорыі - студэнты 2 курса ваеннага факультэта Юрый Паляк і Андрэй Татарэвіч адпаведна.
Пераможцам у вагавай катэгорыі «звыш 95 кг» стаў студэнт 1 курса факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Ілля Кужалевіч. Другое месца заняў студэнт 2 курса інжынерна-будаўнічага факультэта Кірыл Ярэміч.
Арганізатарам адкрытага турніру па гіравым спорце выступіў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы сумесна з першаснай арганізацыяй БРСМ.