Удзел у фестывалі прымуць студэнцкія каманды факультэтаў.
Фестываль «Купалаўскі старт» уключае два блокі: творчы і спартовы. У першым студэнтам трэба будзе крэатыўна прэзентаваць сваю каманду, у другім - праявіць сябе ў камандных і індывідуальных спаборніцтвах, сярод якіх спартыўная эстафета, перацягванне ліны, дартс, армрэслінг, настольны тэніс.
Спартыўна-мастацкі фестываль «Купалаўскі старт» праводзіцца з мэтай папулярызацыі здаровага ладу жыцця, умацавання здароўя, актывізацыі масавага спартыўнага і творчага руху.
Фестываль адбудзецца 21 мая ў лёгкаатлетычным манежы навучальнага корпуса па вул. Захарава, 32. Пачатак у 10.00.
Арганізатарамі спартыўных спаборніцтваў выступаюць Каардынацыйны студэнцкі савет універсітэта сумесна з першаснай прафсаюзнай арганізацыяй студэнтаў і першаснай арганізацыяй БРСМ. З Палажэннем аб правядзенні Фестывалю можна азнаёміцца тут.