Выкладчык Купалаўскага ўніверсітэта - пераможца II Кітайска-Беларускага моладзевага конкурсу навукова-даследчых І інавацыйных праектаў
У рамках II Кітайска-Беларускага моладзевага конкурсу навукова-даследчых і інавацыйных праектаў студэнты, магістранты, аспіранты і маладыя навукоўцы прэзентавалі свае праекты ў такіх намінацыях, як інфармацыйныя тэхналогіі, машынабудаванне і металургія, экалогія, сельская гаспадарка, медыцына, адукацыйныя тэхналогіі.
Ад Купалаўскага ўніверсітэта удзел у конкурсе прымалі аспірантка кафедры біяхіміі Таццяна Каваленя і старшы выкладчык кафедры біяхіміі факультэта біялогіі і экалогіі Таццяна Ільіч.
Па выніках маштабнага конкурсу Таццяна Ільіч атрымала перамогу ў намінацыі «Медыцына. Санітарыя. Медыцынская тэхніка». Таццяна Віктараўна прадставіла членам журы праект «Карэкцыя мітахандрыяльных парушэнняў печані пацукоў з поліфеноламі лупін пладоў журавін і комплексамі поліфенолаў з HP-β-CD пры алкагольным стэатагепатыце».
Арганізатарамі II Кітайска-Беларускага моладзевага конкурсу навукова-даследчых і інавацыйных праектаў выступілі Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт і Навукова-тэхналагічны парк БНТУ "Палітэхнік" сумесна з Інстытутам Канфуцыя па навуцы і тэхніцы БНТУ і Пасольствам Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.