Семінар аб'яднаў членаў студэнцкіх саветаў факультэтаў, удзельнікаў «Школы лідара» і актыў студэнцкага самакіравання.
У ходзе выязнога семінара 22 мая рабяты распавялі аб праведзенай працы ў студэнцкіх саветах факультэтаў, абмеркавалі пытанні інтэграванага рэйтынгу студэнтаў, пазнаёміліся з праграмна-плануемай дакументацыяй, неабходныя для эфектыўнай работы органаў студэнцкага самакіравання. Адбылося і ўручэнне сертыфікатаў удзельнікам «Школы лідара» аб заканчэнні навучальнага семінара.
Педагог-псіхолаг сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы Купалаўскага ўніверсітэта Вольга Кядала правяла для купалаўцаў трэнінгі, накіраваныя на развіццё практычных навыкаў міжасобасных і каманднага ўзаемадзеяння, асобасных якасцяў і камунікатыўных здольнасцяў лідэра.
У рамках семінара таксама абмяркоўваліся асноўныя напрамкі дзейнасці студэнцкага самакіравання на навучальны год, уносіліся прапановы па актывізацыі працы Каардынацыйнага студэнцкага савета і студэнцкіх саветаў факультэтаў.