ГрДУ імя Янкі Купалы аб'яднае ў спаборніцтвах спартсменаў баявых мастацтваў з Беларусі і блізкага замежжа.
Фестываль, прысвечаны Перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне, пройдзе ў Гродне 29 і 30 мая. Ён закліканы папулярызаваць сярод моладзі славянскія баявыя мастацтва і традыцыі, матываваць да вывучэння культурна-гістарычных традыцый славянскіх народаў.
Праграма Міжнароднага фестывалю славянскіх баявых мастацтваў «Нёманская мяжа» разлічана на два дні. У першы дзень, 29 мая, адбудзецца Рэспубліканскі турнір памяці загінуўшых воінаў-інтэрнацыяналістаў па вайсковым рукапашным баі і нажавым баі. Ён пройдзе з 09.00 да 17.00 па адрасе: вул.Урублеўскага, 1а (зала барацьбы).
У другі дзень, 30 мая, фестываль славянскіх баявых мастацтваў збярэ ўдзельнікаў на тэрыторыі базы адпачынку «Прывал». Святочная праграма стартуе ў 12.00. Гасцей фестывалю чакаюць паказальныя выступленні і розныя турніры, агляд-конкурс па страявой падрыхтоўцы сярод кадэцкіх і ваенна-патрыятычных класаў Гродна і Гродзенскай вобласці. Таксама ў праграме другога дня фестывалю конная казацкая джыгітоўка, майстар-класы па славянскіх гульнях, урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў і канцэрт.
Арганізатарамі мерапрыемства выступае Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы сумесна з грамадскім аб'яднаннем «Клуб славянскіх адзінаборстваў «Арыдан», а таксама ваенны камісарыят Гродзенскай вобласці, галоўнае ўпраўленне адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці, Рэспубліканскі камітэт Беларускага прафсаюза банкаўскіх і фінансавых работнікаў, Гродзенская абласная арганізацыя грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане" і Беларускае грамадскае аб'яднанне «Русь».