Змагаліся за званне лепшых знаўцаў роднага горада каманды 11 школ Гродна.
Ініцыятарамі правядзення займальнага гарадской падзеі выступіў прафкам студэнтаў і кафедра турызму і культурнай спадчыны ГрДУ імя Янкі Купалы. У якасці асновы для мерапрыемства арганізатары ўзялі канцэпцыю гульні, распрацаваную метадыстам гродзенскага Палаца творчасці дзяцей і моладзі Таццянай Еўдакімавай - гульня больш за 20 гадоў праводзілася сярод гродзенскіх школьнікаў, а затым спыніла існаванне. Адрадзіць добрую гісторыка-культурную традыцыю вырашыў Купалаўскі ўніверсітэт.
27 мая каманда старшакласнікаў на працягу 2.5 гадзін перасоўваліся па гістарычным цэнтры горада, хутка перабягаючы з аднаго пункта ў іншы. У кожнай з 20 кропак іх чакалі студэнты-валанцёры - яны задавалі школьнікам пытанні, звязаныя з гісторыяй і традыцыямі Гродзеншчыны. Так, на вуліцы Тэльмана, дзе здымаўся фільм «Белыя Росы», рабятам трэба было адказаць на пытанні па фільме, а таксама расказаць пра пісьменьніка Васіля Быкава. Каля ўнівермага ў школьнікаў цікавіліся пра амерыканскага прэзідэнта, герояў гродзенскіх застаў, а каля помніка Элізы Ажэшкі - пра саму гродзенскую пісьменніцу. Пытанні для гульні падрыхтаваў краязнаўца Ігар Лапеха.
Па выніках гарадской гісторыка-краязнаўчай гульні «Мой Гродна» пераможцам стала каманда старшакласнікаў сярэдняй школы №28. На другім месцы - каманда гімназіі №4. Трэцяе месца занялі рабяты з гродзенскай гімназіі №1.