Экскурсійны тур рабяты атрымалі ў якасці падарунка ад Купалаўскага ўніверсітэта.
На працягу дня, 2 чэрвеня, рабяты падарожнічаюць па роднай Беларусі ў суправаджэнні экскурсавода - дацэнта кафедры турызму і культурнай спадчыны Віталя Карнелюка. Купалаўцы наведваюць сталічны мемарыяльны комплекс «Трасцянец», затым адправяцца ў вёску Строчыцы, дзе іх чакае экскурсія па Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту. Будзе ў рабят і вольны час для прагулкі па сталіцы.
У складзе экскурсійнай групы - лепшая група ўніверсітэта гэтага года - студэнты 2 курса спецыяльнасці "Журналістыка" факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, і групы, якія сталі ў конкурсе другімі і трэцімі - гэта студэнты 3 курса спецыяльнасці "Эканамічнае права" юрыдычнага факультэта і студэнты 2 курса спецыяльнасці «Псіхалогія» факультэта псіхалогіі. Прымаюць удзел у паездцы і прадстаўнікі групы падтрымкі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, а таксама пераможцы конкурсу «Лепшая група ўніверсітэта» мінулага года - студэнты 3 курса спецыяльнасці "Інфармацыя і камунікацыя".