У рамках канферэнцыі 29 чэрвеня ў Купалаўскім універсітэце абмяркуюць праектную дзейнасць як сродак рэалізацыі дзяржаўных адукацыйных стандартаў.
«Баркэмпа ByProject 2021» пройдзе ў рамках Міжнароднага адукацыйнага марафона «Купалаўскія праекты» і аб'яднае навукоўцаў, метадыстаў, міжнародных цьютараў - спецыялістаў у галіне праектавання сеткавых праектаў і вэб-квэстаў.
Канферэнцыя пройдзе ў рэжыме онлайн на платформе Webex. Секцыі баркэмпа будуць арганізаваны паралельна ў некалькіх віртуальных пакоях для таго, каб была магчымасць перайсці з адной секцыі ў іншую згодна з праграмай. Удзельнікаў чакаюць лекцыі, круглы стол, трэнінгі, майстар-класы, мазгавы штурм, дыскусія і іншыя формы ўзаемадзеяння. Кожны жадаючы можа выбраць найбольш аптымальную для сябе форму ўдзелу ў завочным ці дыстанцыйным фармаце.
IV неаканференцыя «Баркэмп ByProject 2021» праходзіць з мэтай папулярызацыі сеткавай праектнай дзейнасці ў адукацыйным працэсе як актуальнай адукацыйнай тэхналогіі, абмену вопытам у арганізацыі праектнай дзейнасці і выкарыстанні вэб-квэстаў, стварэння спрыяльнага асяроддзя для распрацоўкі сумесных праектаў, павышэння ўзроўню прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў.
Арганізатарам мерапрыемства выступае факультэт матэматыкі і інфарматыкі. Падрабязную інфармацыю пра марафон «Купалаўскія праекты» можна знайсці на сайце.
Канферэнцыя пройдзе 29 чэрвеня ў рэжыме online па адрасе: г. Гродна, вул. Ажэшкі, 22, аўд. 218А. Кантакты : makarova_np@grsu.by, kaf_stp@grsu.by (тэма «Баркемп»), тэл.: 39-58-95 (Макарава Ніна Пятроўна).