Рэспубліканскі лёгкаатлетычны студэнцкі забег па вуліцах горада Гродна пройдзе 21 чэрвеня.
Цырымонія адкрыцця мерапрыемства запланавана на 13.00. Удзельнікам трэба прабегчы тры з паловай кіламетры. Масавы старт праводзіцца без уліку часу. Усе ўдзельнікі, якія скончылі дыстанцыю, атрымліваюць памятныя медалі.
Зарэгістравацца для ўдзелу ў рэспубліканскім лёгкаатлетычным студэнцкім забегу «На старт, моладзь» можна да 15.00 16 чэрвеня па спасылцы. Рэгістрацыя валанцёраў, якія будуць задзейнічаны ў арганізацыйных момантах пры правядзенні мерапрыемства, даступная да 15.00 17 чэрвеня па спасылцы.