Прыём заявак і рэгістрацыя конкурсных работ ажыццяўляюцца па 1 верасня.
Конкурс праводзіцца па ініцыятыве Нацыянальнага агенцтва па турызме і пры падтрымцы Міністэрства спорту і турызму, Міністэрства інфармацыі, Міністэрства культуры і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Сярод асноўных мэтаў арганізатараў - папулярызацыя ўнутранага турызму, гісторыка-культурнай, ваенна-патрыятычнай спадчыны і прыроднага набытку Беларусі, уцягванне грамадзян у сацыяльна-культурнае жыццё краіны.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца прадстаўнікі розных прафесій і узростаў, уключаючы навучэнцаў устаноў адукацыі. Супрацоўнікі і студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы таксама могуць накіраваць на конкурс свае творчыя працы, якія павінны адпавядаць адной з намінацый - «Слоган», «Плакат», «Відэаролік». Заяўку разам з конкурснай работай неабходна накіраваць па адрасе электроннай пошты info@belarustourism.by з пазнакай «#ПознайБеларусь».
У кожнай намінацыі конкурсу будзе вызначаны адзін лаўрэат і два дыпламанты. Конкурсныя працы будуць ацэньвацца ў адпаведнасці з такімі крытэрамі, як крэатыўнасць, арыгінальнасць і навізна ідэі, аргументаванасць і глыбіня раскрыцця зместу заяўленай тэмы, агульнае эмацыянальнае ўражанне, эфектыўнасць выкарыстання рэкламных, сацыяльных падыходаў і тэхналогій, дакладнасць і даходлівасць стылю выкладання. Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца 27 верасня.