Студэнты і выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ўвайшлі ў склад спартовай дэлегацыі, якая адправіцца прадстаўляць Беларусь на Гульні ў сталіцу Японіі.
Беларускія спартсмены атрымалі ліцэнзіі для ўдзелу ў XXXII летніх Алімпійскіх гульнях, якія пройдуць у японскім Токіа з 24 ліпеня па 8 жніўня. Сярод іх і прадстаўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы, студэнты і выпускнікі факультэта фізічнай культуры. Купалаўцы выканалі кваліфікацыйныя алімпійскія нарматывы ў дзесяцібор'і, скачках з шастом, у кіданні молата, у спартыўнай хадзе на 20 кіламетраў, у эстафетным бегу 4 × 400.
Прадстаўляць Беларусь на Алімпійскіх гульнях будуць купалаўцы: заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы Іван Ціхан, майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа па барацьбе вольнай Аляксандр Гуштын, майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа па лёгкай атлетыцы Аляксандра Хільмановіч, майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа па лёгкай атлетыцы Віталій Жук, майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа па лёгкай атлетыцы Анастасія Маслава, майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа па лёгкай атлетыцы Ірына Жук, майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа па лёгкай атлетыцы Анастасія Рароўская і майстар спорту Рэспублікі Беларусь у спартыўнай гімнастыцы Ганна Траўкова .