У рамках акцыі любы жадаючы мог публічна прадэкламаваць любімыя радкі з твораў Янкі Купалы.
Творчы флэшмоб, арганізаваны ГрДУ імя Янкі Купалы, прайшоў 7 ліпеня каля ўваходу ў галоўны корпус універсітэта - у дзень, калі споўнілася 139 гадоў з Дня нараджэння Янкі Купалы, вядомага беларускага паэта, у гонар якога названы ўніверсітэт. Акцыя ўжо не першы год праходзіць у рамках грамадзянска-патрыятычнага праекта «Жывая гісторыя» і стала добрай традыцыяй.
У яркі сонечны дзень купалаўцы запрашалі да «адкрытага мікрафона» ўсіх жадаючых - мінакоў, а таксама супрацоўнікаў і студэнтаў Купалаўскага ўніверсітэта. У дапамогу ім падрыхтавалі стэнд з кнігамі, у якіх - лепшыя творы паэта.