У рамках урачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных Дню вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у Каложскім парку прайшоў таварыскі матч па футболе. У ім прынялі ўдзел супрацоўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта.
У ходзе напружанай гульні перамогу атрымала каманда Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта.
У канцы матча каманды традыцыйна паціснулі адзін аднаму рукі і павіншавалі са святам. Нягледзячы на складаныя ўмовы надвор'я, удзельнікі спаборніцтва атрымалі масу ўражанняў і пазітыўных эмоцый.