Сваё свята байцы студэнцкіх атрадаў адзначаюць штогод у пачатку жніўня.
Каля 50 удзельнікаў студэнцкіх атрадаў з Гродна ўсіх профіляў адправіліся ў экскурсійную паездку па Аўгустоўскім канале. Да нефармальнай прагулкі на цеплаходзе далучыліся таксама студэнты Купалаўскага ўніверсітэта.
- На экскурсіі сабраліся рабяты з самых розных універсітэтаў і каледжаў горада. Мы добра і весела правялі час, а прырода вакол цешыла не менш, чым новыя прыемныя знаёмствы, - падзяліўся ўражаннямі камандзір будаўнічага атрада «Тайфун», студэнт 4 курса інжынерна-будаўнічага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы Мар'ян Кропа.
Акрамя таго, Штаб працоўных спраў пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ» Купалаўскага ўніверсітэта, каб адсвяткаваць Дзень студэнцкіх атрадаў, сабраў сваіх студэнтаў на спартыўна-забаўляльным мерапрыемстве «Хутчэй за ўсіх», якое прайшло ў картынг-клубе «Віраж». Удзельнікі будаўнічых атрадаў паспаборнічалі ў спрыце, шпаркасці і ўважлівасці і проста добра правялі час.