Студэнтка факультэта фізічнай культуры Купалаўскага ўніверсітэта Віялета Альбо правільна адказала на ўсе пытанні квіза.
Сярод 31 удзельніка інтэлектуальнага квіза «Рэспубліканскі моладзевы цягнік» без адзінай памылкі на ўсе 12 пытанняў адказалі трое, у тым ліку і студэнтка Купалаўскага ўніверсітэта. Пераможца быў вызначаны пры дапамозе генератара выпадковых лікаў.
У выніку ўдача ўсміхнулася студэнтцы 2 курса факультэта фізічнай культуры ГрДУ імя Янкі Купалы Віялеце Альбо. Віншуем з перамогай!