Сакратар першаснай арганізацыі ГА «БРСМ» ГрДУ імя Янкі Купалы і магістрант філалагічнага факультэта Вольга Русілка пабывала ў сталіцы і абмянялася вопытам валанцёрскай дзейнасці з іншымі ўдзельнікамі фестывалю.
Праграма фестывалю ўключала ў сябе працу розных тэматычных пляцовак і выступы з дакладамі на тэму валанцёрства. Удзельнікі абмеркавалі формы і метады ўзаемадзеяння ўстаноў адукацыі ў сферы развіцця маладзёжнага валанцёрства, а таксама пагаварылі аб розных падыходах і спосабах правядзення тэматычных заняткаў па валанцёрству.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел каля сотні спецыялістаў, якія курыруюць валанцёрскую дзейнасць ва ўстановах адукацыі краіны. Арганізатарам фестывалю выступіў Рэспубліканскі валанцёрскі цэнтр.