Сустрэчы першакурснікаў і іх бацькоў з кіраўніцтвам факультэтаў пройдуць з 27 па 31 жніўня.
У пятніцу, 27 жніўня, арганізацыйныя сходы для студэнтаў першага курса ГрДУ імя Янкі Купалы запланаваны на факультэце фізічнай культуры і педагагічным факультэце. 28 жніўня на сустрэчы для вырашэння арганізацыйных момантаў першакурснікаў і іх бацькоў запрашае кіраўніцтва юрыдычнага і філалагічнага факультэтаў, а таксама факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання і факультэта мастацтваў і дызайну. 30 жніўня сходы пройдуць на факультэтах матэматыкі і інфарматыкі, біялогіі і экалогіі, гісторыі, камунікацыі і турызму, інжынерна-будаўнічым і фізіка-тэхнічным факультэтах. І ў апошні дзень лета, 31 жніўня, абмеркаваць усе арганізацыйныя моманты, якія тычацца навучання і засялення ў інтэрнаты, змогуць студэнты першага курса факультэта псіхалогіі, а таксама факультэта эканомікі і кіравання.
Падчас такіх сустрэч першакурснікі пазнаёмяцца з выкладчыкамі і супрацоўнікамі факультэтаў, куратарамі акадэмічных груп, даведаюцца аб умовах і парадку арганізацыі адукацыйнага працэсу. Першакурснікам неабходна мець пры сабе пашпарт, паведамленне аб залічэнні ў лік студэнтаў, працоўную кніжку - тым, хто працаваў да паступлення, прыпісное сведчанне - для ваеннаабавязаных, членскі білет - тым, хто ўваходзіць у ГА «БРСМ». Больш падрабязную інфармацыю аб правядзенні арганізацыйных сходаў на факультэтах можна знайсці тут.